Аляксандр Георгіевіч Філіпенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Георгіевіч Філіпенка (руск.: Алекса́ндр Гео́ргиевич Филиппе́нко; нар. 2 верасня 1944[1][2], Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1998).
Іграў у спектаклях маскоўскіх тэатраў Гогаль-цэнтр, Тэатр Массавета. Супрацоўнічаў з лекторыем «Прамая мова», дзе праводзіў мона-спектаклі. У яго сольных праграмах гучала проза Гогаля («Мёртвыя душы» з музыкамі Маскоўскай кансерваторыі), Зошчанкі, Эрдмана, Даўлатава, Салжаніцына, Філіпенкі. Запісваў аўдыёкніжкі і аўдыёспектаклі.
У лістападзе 2022 года быў звольнены з тэатра Массавета за антываенную пазіцыю і з’ехаў у Літву.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 верасня 1944 года ў Маскве.
З 1962 года — член студэнцкай каманды КВЗ МФТІ (чэмпіёны Клуба 1962/1963). У 1964—1969 гадах — акцёр і рэжысёр эстраднай студыі «Наш дом» у студэнцкім тэатры МДУ, у 1969—1975 гадах — акцёр Тэатра драмы і камедыі на Таганцы. У 1974 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Барыса Шчукіна. У 1975 годзе паступіў у трупу Акадэмічнага тэатра імя Яўгена Вахтангава, дзе прапрацаваў 20 гадоў. З 1996 па 2006 год — кіраўнік тэатра «Мона-Дуэт-Трыа» пры Масканцэрце. З 2006 па 2022 год — акцёр Тэатра імя Массавета. З 2019 па 2022 год — акцёр тэатра Гогаль-цэнтр.
Зняўся больш чым у 100 фільмах.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1988) «Забіць дракона» — каваль
- (1990) «Маці ўрагану» — Радзівіл
- (1995) «Гульня ўяўлення» — Лампасаў
- (2002) «Лэдзі на дзень» — граф Альфонса Рамера
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads