Аляксандр Залманавіч Гутковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр За́лманавіч Гутко́віч, таксама вядомы як Аляксандр Захаравіч Гутковіч (20 снежня 1920, Аскеркі, Бешанковіцкі раён — 9 верасня 1989, Мінск) — беларускі драматург, рэжысёр, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981). Першым ажыццявіў экранізацыю рамана «Людзі на балоце» Івана Мележа.

Хуткія факты Аляксандр Залманавіч Гутковіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1920 года ў вёсцы Аскеркі. Скончыў Вярхоўскую сямігадовую школу Бешанковіцкага раёна (1935), потым год вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме ў Мінску, пасля здачы экстэрнам экзаменаў за 8 і 9 класы — у Бешанковіцкай сярэдняй школе. Пазней стаў студэнтам Ленінградскага інстытута інжынераў прамысловага будаўніцтва, але вучоба ў тэхнічнай навучальнай установе А. Гутковіча не задавальняла, бо ён заўсёды марыў аб сцэне. Правучыўшыся год, пачаў займацца ў студыі Вялікага драматычнага тэатра імя М. Горкага ў Ленінградзе (1938—1939). Адначасова працаваў артыстам дапаможнага складу тэатра.

У 1939 працягваў вучобу на рэжысёрскім факультэце Ленінградскага тэатральнага інстытута. У канцы таго ж года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў радавым стралковага палка, культмасавым работнікам у палітаддзеле спецвойск Ленінградскага гарнізона. У маі 1941 дэмабілізаваўся і прыехаў да бацькоў у Бешанковічы, куды яны пераехалі з вёскі. Тут і застала вайна. Разам са сваякамі эвакуіраваўся ў Ніжні Тагіл, быў начальнікам клуба ваеннага завода, потым ваеннага шпіталя ў Бійску. У 1942 мабілізаваны на фронт. Ваяваў на Прыбалтыйскім фронце.

Пасля вайны паступіў на акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Падчас вучобы А. Гутковіч з'яўляўся штатным, потым пазаштатным рэпарцёрам БелТА па Мінску, а ў 1948—1950 — пазаштатным карэспандэнтам газеты «Звязда». Скончыўшы ў 1957 г. інстытут, працаваў акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1957 — загадчык педагагічнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1959 — рэжысёр на Рэспубліканскай студыі Беларускага тэлебачання.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1961 года[1].

Памёр 9 верасня 1989 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска (не выяўлена па базе)[1].

Remove ads

Творчасць

Літаратурнай працай займаўся з 1947 г. А. Гутковіч — аўтар шматлікіх п'ес і тэлевізійных пастановак. Разам з Ф. Казлоўскім напісаў п'есу «Справа яе жыцця» (ставілася ў Віцебску і Гродне), «І праўда, і шчасце» (Брэст), інсцэніраваў раман К. Чорнага «Трэцяе пакаленне» (Бабруйск) і раман Д. Гараніна «Шукальнікі» (Віцебск), разам з У. Хазанскім напісаў п'есу «Юныя мсціўцы» («Мінск»). Яго пастаноўкі вызначаліся імкненнем да найбольш дакладнага пераносу літаратурнай першакрыніцы на тэлеэкран, добрымі сцэнічнымі якасцямі, шматграннасцю мастацкіх вобразаў і актуальнасцю праблематыкі, яе сацыяльным гучаннем.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. Гутковіч Аляксандр – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 22 жніўня 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads