Аляксандр Канстанцінавіч Акуліч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Канстанцінавіч Акуліч (15 студзеня 1888, в. Стары Мазалаў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — 13 мая 1961, Масква) — генерал-лейтэнант (1940).

Хуткія факты Аляксандр Канстанцінавіч Акуліч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1888 года ў в. Стары Мазалаў Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

З 1915 года ў арміі, з 1917 года ў Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, начальнік штаба, камандзір брыгады. За ўзяцце Сівашскай дамбы (1920) узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[1].

У перыяд Айчыннай вайны ў 1941 годзе камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 года ў Савецкай Арміі[1].

Памёр 13 мая 1961 года ў Маскве.

Remove ads

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads