Аляксандр Мікалаевіч Алпееў
беларускі паэт, публіцыст, навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Алпееў (29 кастрычніка 1946, Рудня, Палеская вобласць — 11 кастрычніка 2017, Мінск) — беларускі паэт , публіцыст , навуковец, праваслаўны актывіст, генеральны дырэктар МГЭІ[1], адзін з кіраўнікоў ЗАТ «Веды».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 кастрычніка 1946 года ў в. Рудня Жыткавіцкага раёна Палескай вобласці.
У 1957—1960 гг. — вучоба ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1964 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе.
У 1965—1968 гг. — служба ў Савецкай арміі (група савецкіх войскаў у Германіі) у якасці аператара-вылічальніка 3-га дывізіёна 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады (г. Ютэборг). У 1968—1973 гг. — вучоба на гістарычным факультэце БДУ.
У 1975—1976 гг. — служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР.
З 1979 г. — вучоба ў аспірантуры БДУ, абарона дысертацыі[2]
У 1973—1980 гг. — выкладчык, у 1980—1993 гг. — дацэнт кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ.
11 красавіка 1992 г. быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды.
У 1994 г. арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ).
У 1995 г. стварыў грамадскія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навук[3] (БАГН), Беларускі рух у абарону народа[4] (БРАН) і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры[5][6] (БЦПХК).
У 1996 г. узначаліў рэдакцыйную раду часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў).
Памёр 11 кастрычніка 2017 года ў Мінску[7].
Remove ads
Творы
А. М. Алпееў выдаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў на рускай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень.
Публіцыстыка
- Мы — народ… XX век [Текст] : ист.-публицист. эссе, стихи / Алпеев А. Н. — 3-е изд., перераб. и доп. — Мн. : ЗАО «Веды», 1999. — 196 с.
- …И не было завтра [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев. — Мн. : ЗАО «Веды», 2000. — 146 с.
- Земля моя — судьба моя… [Текст] : ист.-публицист. эссе / А. Н. Алпеев; [Предисл. И. Колоса]. — Мн. : ЗАО «Веды», 2002. — 143, [2] с. (ёсць пераклад на англ.)
- Раздумья о судьбах Отечества [Текст] / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — Мн. : Веды, 2003. — 326 с.
- На изломе истории [Текст] / А. Н. Алпеев. — Мн. : Веды, 2004. — 156 с.
- Правда жизни. Раздумья о войне через призму времени [Текст] / А. Н. Алпеев // Третье дыхание: литературный альманах. Выпуск LXXVI / Сост. А. Каныкин. — М. : Интер-Весы, 2009. — С. 254—267.
- Я помню жизнь … [Текст] : трилогия. Книга I. Раздумья о судьбах Отечества / А. Н. Алпеев; [Авт. вступ. ст. И. Колос]. — М. : Филиал Военного издательства МО РФ, 2009. — 368 с.
- Земля благословенна / А. Н. Алпеев. — Минск : Белпринт, 2013. — 236 с.
- А. Алпеев. Знания, духовность, профессионализм // СБ-Беларусь сегодня, 15 МАЯ 2008 г.
Паэзія
- Любить — это жить [Текст] / А. Н. Алпеев. — Минск : Гуманитарно-экономический негосударственный институт : ТетраСистемс, 1997. — 40 с.
- В Беларусь я влюблен … : избранное [Текст] / А. Н. Алпеев; [вступительные статьи: Т. М. Алпеева, М. П. Дрынеўскі]. — Минск : В. Хурсик, 2006.- 167 с.
- Святая лазурь: избранное [Текст] /А. Н. Алпеев-Коцубинский.- Минск: «Белпринт», 2011. — 160 с. (ёсць пер. на некалькі еўрапейскіх моў)
- ЖИЗНЬ — ЛЮБОВЬ. LIFE IS LOVE / Александр Алпеев / Alexander Alpeev, Vilnius. UAB «Petro ofsetas», 2012—444 с.
- ЛЮБОВЬ И ВЕЧНОСТЬ. Песни на стихи поэта Александра Алпеева/ Александр Алпеев.- Минск: «Ковчег», нотное издание, 2014—208 с.
Remove ads
Скандал з Уладзімірам Кумцом
Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса Уладзімір Кумец , які быў супрацоўнікам штаба Уладзіміра Някляева. Паводле Кумца , яго адзнаку па англійскай мове пераправілі з «9» (выдатна) на «3» (незадавальняюча) і першыя спробы разабрацца з сітуацыяй, якія ўключалі размову Кумца з Алпеевым, скончыліся тым, што Кумца адмовіліся аднавіць у ВНУ. Актывіст дабіўся ўнясення рэктара МГЭІ Тамары Алпеевай у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і распачаў судовае разбіральніцтва з ВНУ. Журналіст «БелГазеты» Максім Івашчанка спрабаваў атрымаць каментарый Алпеева наконт канфлікту, але сустрэцца з ім не атрымалася, нават з боку адміністрацыі МГЭІ былі спробы псіхалагічнага ціску на карэспандэнта, па словах Івашчанка[8]. Пасля візіту Някляева да Алпеева апошні паабяцаў разабрацца з сітуацыяй, і ў выніку Кумец быў адноўлены на 5 курсе МГЭІ, а настаўнікі, якія, паводле Алпеева, адмыслова змянілі запіс адзнакі, былі звольнены з МГЭІ[9].
Узнагароды і званні
- Міжнароднай кадравай акадэміяй узнагароджаны залатым медалём за заслугі ў адукацыі (1999)
- ганаровы знак Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук: «За заслугі ў развіцці навукі і эканомікі Расіі» (2005)
- акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2005)
- Ганаровая грамата Міжнароднага Алімпійскага камітэта (2006)
- ганаровы знак «Георгія Пераможцы» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2007),
- Еўрапейскім цэнтрам навукі і Оксфардскім універсітэтам (Англія) узнагароджаны медалём Сакрата за выдатныя заслугі ў інтэлектуальным развіцці сусветнай супольнасці (2007)
- ганаровы знак «Андрэя Першазванага» Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2008)
- Маскоўскай гарадской арганізацыяй саюза пісьменнікаў Расіі узнагароджаны Залатым Ясенінскім медалём за выдатныя дасягненні ў галіне літаратуры і паэзіі (2008).
- сапраўдны ганаровы член Сусветнай праваслаўнай Духоўнай акадэміі (2008)
- крыж Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук «За заслугі» (2009)
- Усерасійская літаратурная прэмія імя А. С. Грыбаедава (2009)[10].
Remove ads
Зноскі
- Алпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІ
- Алпеев А. Н. Деятельность коммунистической партии Белоруссии по развитию тяжелой промышленности в республике (1966—1970 гг.) автореф. дис. … канд. истор. наук: 07.00.01, Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина. Минск, 1979 . — 20 с.
- Беларуская акадэмія грамадскіх навук(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
- Беларускі рух у абарону народа(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
- Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры Архівавана 4 красавіка 2017.// сайт NGO.BY
- Беларуская акадэмія грамадскіх навук і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры зарэгістраваны па адным адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Броўкі, 22-404
- Максим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец Архівавана 18 жніўня 2021.// БелГазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.
- Зміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ(недаступная спасылка) // TUT.BY
- Паводле звестак на афіцыйным сайце А. Алпеева:Основные даты жизни и деятельности//Сайт А. М. Алпеева
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads