Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі (нар. 27 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў кінамеханікам у мінскім кінатэатры «Вымпел». Працаваў слесарам, інжынерам-тэхнолагам, майстрам, сакратаром парткама аўтапрычэпнай вытворчасці, намеснікам дырэктара аўтапрычэпнай вытворчасці па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, намеснікам начальніка ўпраўлення кадраў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод». Займаў пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў прамысловасці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads