Аляксандр Антолевіч Паташоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Анатолевіч Паташоў (нар. 12 сакавіка 12 сакавіка 1962, Віцебск) — беларускі лёгкаатлет, чэмпіён свету ў хадзьбе на 50 кіламетраў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Выступаў за спартыўны клуб «Віцебск».
Remove ads
Біяграфія
На Алімпіядзе ў Сеуле Аляксандр заняў 4-е месца. У 1991 годзе ён выйграў чэмпіянат свету на дыстанцыі 50 кіламетраў. Паташоў, абняўшыся з Андрэем Пярловым, фінішаваў з ім адначасова. Але суддзі па фотафінішы прызналі пераможцам Аляксандра, а Пярлову дастаўся сярэбраны медаль.
На Кубках свету па хадзьбе Аляксандр займаў 7-е і 5-е месцы ў 1987 і 1989 гадах адпаведна.
На Алімпійскіх гульнях 1992 года Паташоў выступаў за Аб’яднаную каманду. На дыстанцыі 50 кіламетраў за парушэнне правілаў ён быў дыскваліфікаваны. Праз год на чэмпіянаце свету ён выступаў за Беларусь і таксама быў зняты з дыстанцыі. Яшчэ праз год, на чэмпіянаце Еўропы 1994, Аляксандра зноў дыскваліфікавалі.
Remove ads
Зноскі
- Aleksandr Potashov // World Athletics database
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads