Аляксандр Пятровіч Мацвейка
вучоны ў галіне лясной гаспадаркі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Пятровіч Мацве́йка[1] (нар. 22 кастрычніка 1929) — вучоны ў галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі, доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў былой вёсцы Савалуцк[2] (у сучасным Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). у 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Лесаінжынерная справа» і застаўся працаваць у ім (1954—2015). У 1962 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1971—1985 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 1977—1981 гадах — дэкан факультэта .
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся пытаннямі малаадходных і безадходных тэхналогій нарыхтоўкі драўнянай сыравіны і машын для іх рэалізацыі, крыніц драўнянай сыравіны і напрамкаў іх рацыянальнага выкарыстання. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага:
- Технология и машины лесосечных и лесовосстановительных работ. — Мн., 1975.
- Справочник мастера лесозаготовок. — Мн., 1993. (разам з А. С. Федарэнчыкам, Р. І. Завойскіх)
- Технология и оборудование лесозаготовительного производства. — Мн., 2006.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Медаль «Ветэран працы» (1988)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980)
- Ганаровыя граматы Міністэрства лясной прамысловасці СССР (1978, 1980)
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999)
- Ганаровы грамадзянін горада Любань (2004)
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads