Аляксандр Север
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Север Аляксандр — Марк Аўрэлій Север Аляксандр (208—235) — рымскі імператар (222—235).
Сын Гесія Марцыяна і Юліі Мамеі, заняў трон 13-гадовым хлопцам (быў тады жрацом бога сонца ў Эмесе) пасля таго, як быў забіты Элагабал. Мяркуецца, што трапіў на трон у выніку шматгадовых інтрыг яго маці, Юліі Мамеі, і бабулі, Юліі Месы, і што жанчыны кіравалі за яго. Быў забіты, разам з маці, салдатамі каля Майнца.
Сучаснікі апісваюць яго сімпатычным, сціплым і справядлівым. У ларарыях яго дому стаялі партрэты паважаных ім людзей: Вергілія, Цыцэрона, Аляксандра Македонскага, Апалонія Тыянскага, Хрыста, Аўрама, Арфея і іншых «добрых людзей» мінулага, партрэты яго продкаў і наогул «добрых імператараў»[2].
Remove ads
Зноскі
- Find a Grave — 1996.
- Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads