Аляксандр Сяргеевіч Сідараў
беларускі мастак тэатра лялек From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Сідараў (нар. 11 студзеня 1951, Віцебск) — беларускі мастак тэатра лялек, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994) і першы лаўрэат прэміі імя І. Ушакова (2001).
Remove ads
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У 1977—1988 гг. працаваў галоўным мастаком тэатра лялек у г. Іванава (Расія), дзе аформіў больш за 20 спектакляў.
У 1988 г. быў запрошаны на пасаду галоўнага мастака Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у якім ажыццявіў сцэнаграфічнае вырашэнне спектакляў «Забыць Герастрата!» Р. Горына (1989) і «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет (1990).
З 1990 г. А. Сідараў працуе галоўным мастаком Беларускага тэатра «Лялька» ў Віцебску. За сцэнаграфію спектакля «Ладдзя Роспачы» Р. Асвяціча паводле Уладзіміра Караткевіча, які быў пастаўлены ў 2000 годзе, А. Сідараў стаў першым лаўрэатам прэміі імя І. Ушакова (2001).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.
Remove ads
Літаратура
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С.343-344.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads