Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч (20 сакавіка 1922, вёска Стрыжава, Бешанковіцкі раён — 2005) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1977). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Хуткія факты Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў БДУ (1949) і Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). У 1944—1948 гг. на камсамольскай рабоце, з 1950 г. выкладчык Мінскай ВПШ, з 1958 г. першы сакратар Ленінскага РК КПБ г. Мінска, з 1960 г. сакратар Мінскага гаркама КПБ, з 1962 г. загадчык аддзела Мінскага прамысловага абкама КПБ. У 1964—1969 гг. сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1969—1977 гг. загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. У 1977—1993 гг. рэктар Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. З 1993 г. прафесар кафедры славянскай гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Аўтар навуковых прац па гісторыі, народнай асвеце і педагогіцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1990 гг.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Дружбы Народаў, 12 медалямі.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads