Аляксандр I (цар эпірскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Малоскі (370 да н.э. — 331 да н.э.) — кіраўнік з эпірскай дынастыі Пірыдаў, сын Неапталема I, брат Алімпіяды, дзядзька Аляксандра Македонскага. Выхоўваўся пры македонскім двары. У 350 годзе да н.э. Філіп II зрынуў яго дзядзьку Арыба і аддаў эпірскі прастол Аляксандру.
У 337 годзе да н.э. Алімпіяда пакінула Філіпа II і прыбыла да двара брата, схіляючы яго ўступіць у вайну з Македоніяй. Адносіны паміж дзяржавамі былі ўладжаны шлюбам Аляксандра з дачкой Філіпа, Клеапатрай. На вясельным балі Філіп быў забіты нейкім Паўсаніем, руку якога, магчыма, накіроўвалі Пірыды.
У 334 годзе да н.э. грэкі з Тарэнта заклікалі Аляксандра на дапамогу ў барацьбе з туземнымі жыхарамі Луканіі і Бруція. Ён атрымаў перамогу і заключыў дагавор з рымлянамі (у 332 годзе да н.э.). Тым не менш італійская кампанія каштавала яму жыцця: вераломства закладнікаў прывяло да яго гібелі ў няроўным баі з луканамі.
Remove ads
Спасылкі
- Біяграфія на livius.org Архівавана 24 верасня 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads