Аляксей Іванавіч Кушнарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Іванавіч Кушнарэнка (нар. 8 жніўня 1975, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2024—2025), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
У перыяд з 1997 па 2002 год працаваў майстрам, старшым майстарам, начальнікам абаненцкай службы, намеснікам дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2002—2003 гадах — намеснік начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2003—2005 гадах займаў пасаду дырэктара філіяла «Сенненскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2005—2007 гадах — дырэктар філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2007 годзе працаваў намеснікам галоўнага інжынера вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». Да 2008 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
У 2008 годзе стаў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». А з 2008 па 2010 гады займаў пасаду дырэктара філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»
У 2010—2019 гадах — генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз».
4 чэрвеня 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
12 жніўня 2024 года прызначаны Міністрам энергетыкі Беларусі[1].
31 сакавіка 2025 года прызначаны старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2].
Remove ads
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads