Аляксей Аляксеевіч (вялікі княжыч маскоўскі)

вялікі княжыч маскоўскі, другі сын і суправіцель Аляксея Міхайлавіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Аляксеевіч (вялікі княжыч маскоўскі)
Remove ads

Аляксей Аляксеевіч (15 (25) лютага 1654, Масква17 (27) студзеня 1670, Масква) — другі сын вялікага князя маскоўскага Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны Міласлаўскай, пасля памерлага ў маленстве іх першага сына Дзмітрыя. Спадчыннік маскоўскага стальца, суправіцель бацькі

Хуткія факты Аляксей Аляксеевіч, Нараджэнне ...

Сярод настаўнікаў царэвіча быў Сімяон Полацкі, які выкладаў Аляксею лацінскую і польскую мовы; вялікі княжыч вывучаў таксама славянскую граматыку, арыфметыку і філасофію. Для яго з-за межы выпісваліся кнігі і так званыя «дзіцячыя пацехі» (развівальныя цацкі). Вылучаўся, паводле сучаснікаў, вялікімі здольнасцямі да навучання, добрай памяццю і дапытлівасцю.

Калі вялікі князь Аляксей Міхайлавіч адсутнічаў у Маскве, у тым ліку падчас знаходжання ў дзейным войску, вялікі княжыч лічыўся часовым уладаром Маскоўскай дзяржавы; у гэты час афіцыйныя граматы выдаваліся ад яго імя.

Лічыўся кандыдатам на стальцы Рэчы Паспалітай; планаваўся яго шлюб з пляменніцай караля Яна II Казіміра, перамовы пра гэта вяліся праз баярына Мацвеева. Аляксей Аляксеевіч і асабіста выступіў перад пасламі Рэчы Паспалітай, якія адзначылі яго добрыя веды латыні і польскай.

Памёр раптоўна, не дажыў да шаснаццаці гадоў. Пахаваны ў Архангельскім саборы патрыярхам Іаасафам II і ўсходнімі патрыярхамі, якія тым часам былі ў Маскве.

Імя Аляксея Аляксеевіча стала сцягам паўстання Сцяпана Разіна; разінцы абвясцілі, што вялікі княжыч не памёр, а збег да іх ад інтрыг баяраў-здраднікаў. Прыхільнікі Разіна звалі княжыча «Нячай» («нечаканы») і ўжывалі гэта слова як баявы кліч. Былі таксама самазванцы, якія выдавалі сябе за Аляксея Аляксеевіча.

Пасля смерці Аляксея спадчыннікам стальца стаў наступны па старшынстве брат — Фёдар Аляксеевіч.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads