Аляксей Андрэевіч Навойчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Андрэевіч Навойчык (нар. 10 красавіка 2001, Гродна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Андрэя Навойчыка.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Валянціна Пятроўна Навойчык[2]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага.
З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[3].
Выступаў за юнацкую (2016—2017), юніёрскую (2018—2019) і моладзевую (2020—2021) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[4], у складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 — сярэбраны медаль I гульняў краін СНД-2021 у Казані[5].
Remove ads
Кар’ера
- 2015—2016 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2017 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск-2
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
- 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (1): 2020/2021.
Зноскі
- СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (постоянный)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 5 лютага 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads