Аляксей Валер’евіч Дзермант
беларускі філосаф, публіцыст і прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Валер’евіч Дзéрмант[1], сапраўднае прозвішча Дзерман (нар. 4 чэрвеня 1979, Талгар[d], Алмацінская вобласць) — беларускі публіцыст, філосаф, палітолаг, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі[2]. Раней прыхільнік неаязычніцкага руху і еўрапейскіх новых правых[3], цяпер прапагандуе еўразійства, камунізм і культ асобы Аляксандра Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і вайскоўцаў. Скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001) па спецыяльнасці «юрыст», аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Выкладаў у 2008—2009 гадах палітычную гісторыю і гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ, адкуль сышоў у 2010 годзе з групай іншых выкладчыкаў нібыта праз парушэнне акадэмічнай свабоды. З 2007 года — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
У 2002 годзе быў адным з заснавальнікаў суполкі «Гега рух»[4]. Суполка пазіцыянавала сябе як прадстаўніцтва еўрапейскага ультраправага[5][6][7] неаязычніцкага руху Heathen Front .[8] У ліку сваіх папярэднікаў «Гега рух» бачыў, сярод іншых, дзеячаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Уладзіслава Казлоўшчыка і Фабіяна Акінчыца[9].
Пасля беларускіх падзей 2010 года і ўкраінскіх падзей 2013—2014 гадоў, паводле ўласных слоў, трымаецца «антыфашысцкіх»[10] і «антынацыяналістычных»[11] поглядаў.
У 2005—2012 гадах быў укладальнікам і выпускаючым рэдактарам часопіса «Друвіс» («DRUVIS», выйшла тры нумары — 2005, 2008, 2011). У студзені 2012 года пакінуў склад Цэнтра «Крыўя» і рэдакцыі часопіса «Друвіс». Цяпер уваходзіць у склад суполкі «Цытадэль». Галоўны рэдактар альманаха «Сівер».
Дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія», які быў зарэгістраваны ў Мінску ў сакавіку 2020 года[12].
Падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года і вайну Расіі супраць Украіны[2]. 26 красавіка 2024 года ўступіў у Камуністычную партыю Беларусі[13]. Сябра Бюро ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, загадчык Аддзела тэорыі і практыкі сацыялізму ЦК КПБ.
Remove ads
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская і балцкая міфалогія, палітычная і сацыяльная філасофія, філасофія традыцыяналізму, праблемы этнагенезу беларусаў, міфалогія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму, гісторыя ідэй, геапалітыка[1].
Аўтар больш за 50 публікацый у навуковых і навукова-папулярных выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі.
Выдаў артыкулы пра этнагенез беларусаў («Крывічы» і «Этнагенез беларусаў», апошні разам з С. Санько), гісторыю паганства ў Беларусі («Паганскае адраджэньне на Беларусі»), гісторыі ідэй («Arcana imperii. Casus Lithuaniae», «Русь і Крывія», апошні разам з Я. Чурылавым). Аўтар кнігі «Беларусь — Еўразія. Памежжа Расіі і Еўропы».
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[14].
Паходжанне прозвішча
Імаверна паходзіць ад літоўскага Dermantas (літ. dereti ‘пасаваць, быць адпаведным, належным’+ літ. mintis ‘думка’), заканамерна трансфармаванага на славянскай моўнай глебе: Dermantas < Дзермант < Дзермонт < Дзерм(а)он (параўн. Eismantas < Эйсмант < Эйсмонт < Эсьмон < Есьман). Сярод беларусаў найчасцей сустракаецца ў жыхароў ваколіц Баранавіч, адкуль паходзяць продкі Аляксея Дзерманта па мужчынскай лініі[крыніца?].
Прозвішча Дзерман сустракаюцца сярод беларусаў, латышоў[15], палякаў[16], яўрэяў[17].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads