Аляксей Васілевіч Казлоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Васільевіч Казлоў (1913—1976) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Аляксей Казлоў нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Лоеве[2] (цяпер у Гомельскай вобласці). Скончыў чыгуначны тэхнікум. У 1932—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1934 годзе Казлоў скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), зрабіў 57 баявых вылетаў[1]. Звольніўшыся ў запас, ён працаваў будаўніком. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3].
Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў штурманам звяна 118-й асобнай дальняразведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 127 баявых вылетаў на паветраную разведку войскаў і важных аб'ектаў праціўніка[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3130[3][4].
3 сакавіка 1944 года самалёт Казлова трапіў у аварыю, і лётчык атрымаў цяжкія траўмы. У красавіку 1944 года ў званні капітана Казлоў выйшаў у адстаўку па раненню. Пражываў у пасёлку Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Працаваў інструктарам авіяцыйнага вучылішча, з 1947 года — загадчык арганізаванай ім дзіцячай бібліятэкі[1]. Памёр 16 чэрвеня 1976 года[3].
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].
Яго імянем названа вуліца ў Лоеве[1].
Remove ads
Зноскі
- Казлоў Аляксей Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т. Т 4. Кадэты — Ляшчэня / Беларус энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с. ISBN 985-11-0041-2
- Згодна з іншымі дадзенымі - у Екацярынаславе
- Аляксей Васілевіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads