Аляксей Васільевіч Сінкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Васільевіч Сінкевіч (нар. 10 чэрвеня 1977, Віцебск) — беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001)

Хуткія факты Аляксей Васільевіч Сінкевіч, Пол ...
Remove ads

Біаграфія

Чэмпіён свету па спартыўнай гімнастыцы 2001 года ў камандным заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1997 года ў камандным заліку. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1999 года ў камандным заліку, чэмпіянату свету 2002 года ў індывідуальным заліку. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2000 года ў камандным і індывідуальным заліках. Бронзавы прызёр XXI летняй Універсіяды 2001 года.

З 1995 года — спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы (1997, Швейцарыя) — 2 месца ў камандным заліку
  • Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы (1999, Кітай) — 3 месца ў камандным заліку
  • Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы (2000, Грэцыя) — 3 месца ў камандным заліку
  • Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы (2000, Грэцыя) — 3 месца ў індывідуальным заліку
  • Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы (2001, Бельгія) — 1 месца ў камандным заліку
  • XXI летняя Універсіяда (2001, Кітай) — 3 месца (на брусах)
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads