Аляксей Віктаравіч Пуцыкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Віктаравіч Пуцыкін
Remove ads

Аляксей Віктаравіч Пуцыкін (16 лістапада 1980, Адэская вобласць — 12 жніўня 2008, Паўднёвая Асеція) — Герой Расійскай Федэрацыі, намеснік камандзіра па ўзбраенні 4-й роты 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага паветрана-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі старшы лейтэнант.

Хуткія факты Аляксей Віктаравіч Пуцыкін, Дата нараджэння ...

Прымаў удзел у баявых дзеяннях у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года. 12 жніўня 2008 года ў складзе калоны расійскіх войскаў рухаўся да горада Цхінвал. У раёне населенага пункта Джава калона патрапіла пад штурмавы ўдар грузінскай авіяцыі. Ад траплення снарада загарэлася БМД, у якой знаходзіўся Аляксей Пуцыкін, але ён застаўся жывы і перасеў у іншую машыну. Аднак неўзабаве калона ізноў была атакаваная, гэтым разам патрапіўшы ў засаду грузінскіх войскаў. У баі гвардыі старшы лейтэнант Пуцыкін загінуў ад кулявога ранення ў галаву.

Указам Прэзідэнта Расіі ад 5 верасня 2008 года Аляксею Пуцыкіну было прысвоена званне Героя Расіі (пасмяротна).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads