Аляксей Максімавіч Казлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Максімавіч Казлоў (нар. 4 чэрвеня 1949, в. Карманоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёапаратуры.

Працоўную дзейнасць пачаў радыёмеханікам радыёатэлье ў горадзе Магілёве. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, намеснікам сакратара парткама, старшынёй прафкама, начальнікам упраўлення сацыяльнабытавога развіцця, намеснікам генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За воінскую доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads