Аляксей Мікалаевіч Нявераў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Мікалаевіч Нявераў (нар. 16 чэрвеня 1973, Уральск, Казахская ССР) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1973 года ў горадзе Уральску Казахскай ССР[1].
Скончыў Заходне-Казахстанскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам механазборачных работ на Уральскім заводзе «Зеніт». Працаваў спецыялістам, вядучым спецыялістам аддзела знешнеэканамічных сувязяў, намеснікам начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння СП ААТ «Спартак»; юрысконсультам, намеснікам начальніка камерцыйнага аддзела КСУП «Цяплічнае»; старшынёй Улукаўскага сельвыканкама Гомельскага раёна; намеснікам старшыні Гомельскага райвыканкама; кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля; старшынёй Гомельскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ; генеральным дырэктарам ДУ «Гомельаблпрам»[1]. Намеснік генеральнага дырэктара (па камерцыйных пытаннях) СП ААТ «Спартак»[1].
Выбіраўся дэпутатам Улукаўскага сельскага Савета дэпутатаў Гомельскага раёна 25-га склікання, Гомельскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Гомельскага гарвыканкама; мае падзякі ФПБ і Гомельскага аблвыканкама[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads