Аляксей Мікалаевіч Скобля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Скобля, пазыўны Тур (14 сакавіка 1990, Мінск, Беларусь — 13 сакавіка 2022, паблізу Кіева, Украіна) — украінскі вайсковец, старшы сяржант. Герой Украіны (2022, пасмяротна)[1].
Remove ads
Біяграфія
Маці — выхавальніца ў дзіцячым садку, бацька — кіроўца аўтобуса. Пасля 9 класа паступіў у Мінскі аўтамеханічны каледж. Скончыў яго, працаваў механікам, рамантаваў аўтамабілі. Пазней паступіў у Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «эксплуатацыя аўтамабіляў», але не скончыў.
У сакавіку 2015 года добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас. Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў арміі. Працаваў інструктарам па тактыцы і медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства. Быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь»[2].
Па нападзе Расіі на Украіну стаў намеснікам камандзіра групы беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага[3]. Загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баях пад Кіевам[4].
Remove ads
Памяць
- 12 красавіка 2022 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Герой Украіны»[5].
- 28 чэрвеня 2022 года стала вядома, што вуліцу Аляксандра Пушкіна ў Хмяльніцкім пераймянуюць у гонар Аляксея Скоблі[6].
- 24 лістапада 2022 года Скобля быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[7]
- У маі 2023 года каля вёскі Машчун у Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці усталявалі памятны знак у гонар Аляксея Скоблі.[8]
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №233/2022 (укр.). president.gov.ua (12 красавіка 2022).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads