Алібрый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аніцый Алібрый (лац.: Anicius Olybrius) (пам. 23 кастрычніка 472) — рымскі імператар, які кіраваў з 11 ліпеня па 23 кастрычніка 472 года.
Алібрый быў канстанцінопальсхім сенатарам і кансулярам з роду Аніцыяў. Жанаты быў з малодшай дачкой Валентыніяна III, Плацыдзіяй, і праз гэта мог прэтэндаваць на рымскі пасад. Дзякуючы гэтым сувязям да яго добра ставіўся вандальскі кароль Гейзерых[2]. Падтрымцы гэтага варвара Алібрый шмат у чым быў абавязаны сваім поспехам. Пасля таго як Рыцымер пачаў вайну супраць імператара Антэмія, Алібрый прыбыў у Італію і быў абвешчаны рымскім імператарам у лагеры Рыцымера[3].
Алібрый кіраваў зусім нядоўга і сканаў падчас эпідэміі чумы 23 кастрычніка 472 года.
У шлюбе з Плацыдзіяй у Алібрыя нарадзілася дачка Анікія Юліяна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads