Гунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гунт — рака ў Таджыкістане, правы прыток ракі Пяндж.
Даўжыня ракі 296 км, плошча вадазбору 13 700 км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Алічурскага хрыбта ва Усходнім Паміры. Да ўпадзення ракі Муздуайрэксай называецца Гурумды, ніжэй, да ўпадзення ракі Башгумбез, — Ірыкяк, а яшчэ ніжэй, да ўпадзення ў возера Яшылькуль, — Алічур. Па выхадзе з возера называецца Гунт і працякае ў вузкай даліне паміж Рушанскім і Шугнанскім хрыбтом. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці (горад Харог) 106 м³/с. У нізоўі ракі дзве ГЭС.
Remove ads
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 126. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Гунт (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Гунт — артыкул з Геаграфічнай энцыклапедыі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads