Амалой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амало́й (руск.: Омоло́й) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. Працякае па тэрыторыі Эвена-Бытантайскага, Булунскага і Усць-Янскага ўлусаў. Даўжыня ракі 593 км[1]. Плошча вадазбору — 38 900 км²[1]. Выток ракі знаходзіцца ў Сіетындэнскім хрыбце (сістэма Верхаянскага хрыбта), цячэ на поўнач уздоўж хрыбта Кулар. Упадае ў губу Буор-Хая мора Лапцевых, утварае эстуарый. Расход вады ў раёне сяла Намы (352 км ад вусця) складае 35,99 м³/с, найбольшы (138,59 м³/с) прыпадае на чэрвень (даныя назіранняў з 1979 па 1993 год). Жыўленне снегавое і дажджавое. Амалой замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў пачатку чэрвеня. Густата рачной сеткі басейна ракі 0,65 км/км²[2].

Прытокі: Балаган-Айаана, Элгэс, Барбахчаан, Батар-Юрэх, Улахан-Кюёгюлюр, Былыктыыр, Тыылаах, Даласалаах, Аргаа-Юрэх, Урасалаах, Буор-Юрэх, Кураанах-Юрэх (Алтан), Кучаанай, Бакы, Кыылаах, Дайыылаах, Тайахтаах-Юрэх, Саха-Аартыга, Аата-Суох, Бухурук, Бугурун, Курунг-Юрэх, Аата-Суох і інш.[1]
Рака багата рыбай, у вусці — лоўля омуля.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
