Амалія Баварская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герцагіня Амалія Марыя Баварская (ням.: Amalie Maria, Herzogin in Bayern, 24 снежня 1865 — 26 мая 1912) — адзіная дачка баварскага герцага Карла Тэадора і яго жонкі Сафіі Саксонскай.
Амалія нарадзілася ў Мюнхене. 4 ліпеня 1892 года ў горадзе Тэгернзэе адбылося яе вяселле з герцагам Вільгельмам фон Урахам (марганатычная галіна Вюртэмбергскага дому), які ў 1918 год быў абвешчаны каралём Літвы і ўтрымліваў гэты тытул трохі больш за сто дзён. Амалія нарадзіла яму дзевяць дзяцей:
- Марыя Габрыэла Урахская (1893—1908).
- Лізавета Урахская (1894—1962), жонка Карла, прынца Ліхтэнштэйна, цётка Франца Іосіфа II.
- Карола Урахская (1896—1980).
- Вільгельм Урахскі (1897—1957) — уступіў у марганатычны шлюб з Элізабет Тойрэр і адмовіўся ад правапераемства.
- Карл Гера Урахскі (1899—1981) — тытулярны кароль Літвы, герцаг Урахскі.
- Маргарыта Урахская (1901—1975).
- Альбрэхт Урахскі (1903—1969).
- Эберхард Урахскі (1907—1969).
- Мехцільда Урахская (1912—2001).
Амалія памерла ў Штутгарце ва ўзросце 46 гадоў пасля нараджэння дзявятага дзіцяці.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Amalie Maria Herzogin in Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #132376040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #132376040 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads