Амалія Конса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амалія Конса (эст.: Amalie Konsa; 10 сакавіка 1873 — 19 ліпеня 1949) — эстонская актрыса, спявачка, заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1948).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і. Бацька-эстонец быў рабочым, маці — літоўка. Амалія выступала на сцэне з 1886 года ў якасці спявачкі хору пеўчага таварыства «Ванемуйнэ», заснаванага ў Тарту Ёханам Янсенам.
У канцы XIX стагоддзя пад псеўданімам Brigitta (Брыгіта) была адной з самых папулярных актрыс тэатральнай трупы эстонскага імпрэсарыа Аўгуста Війра (1853—1919).
У 1906 годзе разам з Леапольдам Хансенам і Карлам Менінгам была сярод заснавальнікаў эстонскай тэатральнай трупы, якая стала пасля тэатрам «Ванемуйнэ».
Да сваёй смерці ў 1949 годзе Амалія Конса (з перапынкамі) працавала ў тэатры «Ванемуйнэ».
Амалія Конса была адной з самых вядомых і папулярных характарных актрыс у Эстоніі.
Remove ads
Фільмаграфія
- (1927) «Маладыя арлы» — маці Лаансоа
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads