Амега-гіперон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амега-гіперон
Remove ads

Амега-гіперон (амега-мінус-часціца) — элементарная часціца Ω, якая ўяўляе сабой барыён з дзіўнасцю -3 і ізатапічным спінам 0.[1]. Ω-гіперон складаецца з трох s-кваркаў. Таксама Ω-гіперонамі прынята называць аналагічныя часціцы, у якіх замест аднаго, двух або ўсіх трох s-кваркаў знаходзяцца c-, b- ці t-кваркі. У асноўным стане мае спін 3/2, але пры наяўнасці арбітальнага моманту іх спін можа быць большым. Існаванне амега-гіперона было прадказана М. Гел-Манам у 1962 годзе ў рамках кваркавай мадэлі. Эксперыментальна адкрыты на паскаральніку ў Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі ў 1964 годзе.

Больш інфармацыі Часціца, кваркавы састаў ...
Thumb
Трэкі часціц у пузырковай камеры, якія сведчаць пра адкрыццё амега-гіперона
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads