Аменхатэп Малодшы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аменхатэ́п Мало́дшы, ці Аменхатэ́п, сын Хапу (каля 1460, Атрыбіс , Ніжні Егіпет — каля 1380 да н. э.) — старажытнаегіпецкі архітэктар, быў на ваеннай і дзяржаўнай службе. Дарадца Аменхатэпа III, настаўнік малалетняга Аменхатэпа IV.
Пабудаваў храм бога Амона-Ра ў Луксоры (разам з архітэктарамі братамі Горы і Суці), храмы ў Салебе і Седэінгу, грандыёзныя помнікі ў Карнаку (храм бога Хансу, храм багіні Мут, алею сфінксаў паміж Луксорам і Карнакам), а таксама памінальны храм Аменхатэпа III на заходнім беразе Ніла (захаваліся калосы Мемнана ).
Недалёка ад храма Тутмоса II узведзены храм у гонар Аменхатэпа Малодшага[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads