Амерыканскі інстытут кінамастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амерыканскі інстытут кінамастацтваmap
Remove ads

Амерыка́нскі інстыту́т кінамаста́цтва (англ.: The American Film Institute) — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная Нацыянальным фондам мастацтваў і заснаваныя ў 1967 годзе, калі прэзідэнт Ліндан Джонсан падпісаў закон пра Нацыянальны фонд мастацтва і гуманітарных навук.

Хуткія факты Амерыканскі інстытут кінамастацтва, Краіна ...

Першым выканаўчым дырэктарам і адміністратарам быў Джордж Стывенс-малодшы. З 1980 года і дагэтуль гэтыя дзве пасады займае Джын Пікер Фірстэнберг.

У 1973 годзе інстытут заснаваў прэмію Life Achievement Award.

У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафестываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фестываль Амерыканскага інстытута кінамастацтва стаў першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.

У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амерыканскага кінематографа, істытут пачаў цыкл AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтай падвышэння цікавасці да гісторыі кіно. Цыкл быў скрытыкаваны за сваю непаслядоўнасць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаванне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.

Інстытут займаецца захаваннем старых кінастужак, якія могуць знішчыцца ад старасці.

У красавіку 2003 года ў Сілвер-Спрынг (Мэрыленд), каля Вашынгтона, інстытутам быў ізноў адкрыты пасля рэстаўрацыі кінатэатр AFI Silver.

Адзін з кірункаў працы інстытута — вытворчасць адукацыйных і наглядных відэаматэрыялаў для навучэнцаў школ. Нягледзячы на сваю назву, інстытут спецыялізуецца не толькі на кінастужках, але таксама на тэлебачанні і відэа.

Remove ads

Зноскі

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads