Амфітэатр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амфітэа́тр (ад грэч. άμφιθέατρον — «вакол», «тэатр», запазычана праз ням.: Amphitheater ці фр.: amphitéâtre) — старажытнарымская эліпсападобная пабудова для правядзення разнастайных масавых гледзішчаў і спаборніцтваў (гладыятарскіх баёў, звярынага цкавання, тэатралізаваных відовішчаў і г. д.), якая ўяўляе сабой круглы тэатр без даху. Вакол круглай ці авальнай арэны прыступкападобна ўзвышаюцца шэрагі сядзенняў. Увесь будынак акружаны высокімі сценамі або паглыблены ў зямлю.
Найбольш вядомым і найбуйнейшым амфітэатрам з’яўляецца Калізей у Рыме (пабудаваны ў 80 годзе), які змяшчаў да 50 тысяч гледачоў.
Па такой жа схеме будаваліся таксама арэны для карыды ў Іспаніі.
Remove ads
Галерэя
- Амфітэатр у Пампеях
- Амфітэатр у Німе
- Амфітэатр у Пулі
Гл. таксама
- Калізей
- Амфітэатр у Німе
- Амфітэатр у Пулі
- Амфітэатр у Эль-Джэме
- Амфітэатр у Вероне
- Амфітэатр у Эфесе
- тэатр
- Тэатральны будынак у класічнай Грэцыі
- Архестра
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads