Анабар (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анаба́р (якуцк.: Анаабыр, руск.: Анабар) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. У верхнім цячэнні мае назву Вялікая Куанамка (руск.: Большая Куонамка)[1].
Даўжыня ракі 939[1][2] км, плошча вадазбору 100 тыс. км². Сярэдні расход вады 610[1] м³/с (458 м³/с каля сяла Саскылах[3]). Выток ракі знаходзіцца на Анабарскім плато. Працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў Анабарскую губу Анабарскага заліва мора Лапцевых. У вусці рака багатая на рыбу (рапушка, омуль).
Remove ads
Гідралогія
Жыўленне ў асноўным снегавое і дажджавое. Ледастаў з канца верасня па пачатак чэрвеня.
Прытокі
Галоўныя прытокі: Удзя, Эбелях — правыя; Суалама, Харабыл — левыя.
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads