Анакрэонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, стар.-грэч.: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны паэт . Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Remove ads
Біяграфія і творчасць
Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.
Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.
Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.
Remove ads
Зноскі
- Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 85. — ISBN 978-2-221-06888-5
- Ανακρέοντας, // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας: Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, Όροι — Αθήνα: 2007. — С. 101. — ISBN 978-960-16-2237-8
Remove ads
Беларускія пераклады
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads