Анастасія Васілеўна Сушчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анастасія Васільеўна Сушчык (нар. 13 лютага 1997, Столін, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі.

Хуткія факты Анастасія Васілеўна Сушчык, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Пачынала займацца баскетболам у Століне. Першы трэнер — Галіна Мікалаеўна Мышапуд. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.

Першым прафесійным клубам сталі «Цмокі», куды трапіла ў 2016 годзе адразу ж па сканчэнню навучання ў РДВАР. У 2019 годзе адправілася ў літоўскі «Шаўляй». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з расійскай «Волагда-Чэвакатай»[3], дзе правяла адзін сезон. У жніўні 2023 года перайшла ў маскоўскую «Руну»[4]. У снежні 2024 года вярнулася ў «Волагду-Чэвакату»[5]. Прызнана лепшай баскетбалісткай Расійскай Суперлігі-2024/25[6][7]. У ліпені 2025 года перайшла ў клуб «Ніка-Лузалес» (Сыктыўкар)[8].

Выступала за зборную U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017)[9]. У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэмпіянату Еўропы (U-18)-2015 у Мінску[10], у складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[11].

Remove ads

Дасягненні

Зноскі

  1. Anastasiya Sushchyk // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Анастасия Сущик(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2023. Праверана 19 ліпеня 2023.
  3. Белорусские баскетболистки стали серебряными призерами молодежного чемпионата Европы 3х3(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2025. Праверана 19 кастрычніка 2023.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads