Анастасія Мікалаеўна Лапато
беларуская валейбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анастасія Мікалаеўна Лапато (нар. 6 чэрвеня 1996, Брэст, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусь. Выступала за зборныя Беларусі розных узроставых катэгорый.
Remove ads
Біяграфія
Пачала займацца валейболам у ЦАР «Вікторыя» горада Брэста. Першым трэнерам быў М. У. Мелянюк. З 2011 года на працягу трох сезонаў выступала за каманду «Прыбужжа» (Брэст), з якой у 2014 выйграла «золата» чэмпіянату Беларусі. У 2014—2018 гуляла ў Азербайджане за мясцовыя клубы азербайджанскай суперлігі. У 2018 пераехала ў Польшчу, дзе да канца года выступала за «Астровец Свентакшыскі», але ў студзені 2019 вярнулася ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінчанкамі».
У 2012—2013 гуляла за моладзевую і юніёрскую зборныя краіны ў адборачных турнірах чэмпіянатаў Еўропы. З 2019 выступае за нацыйную зборную Беларусі, у складзе якой у 2019 годзе стала бронзавым прызёрам Еўралігі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads