Анаталійскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анаталійскія мовы — галіна вымерлых моў індаеўрапейскай сям’і, распаўсюджаная ў Малой Азіі ў 2 — 1 тысячагоддзях да н. э.
Гісторыя
Анаталійская група моў з’яўляецца найстаражытнейшай з вядомых індаеўрапейскіх галін моў. Вылучылася каля 4 тысячагоддзя да н. э. з так званай старажытнай протаанаталійскай мовы, якая была часткова рэканструявана мовазнаўцамі на аснове параўнальнага аналізу. Найбольш архаічнай лічыцца хецкая мова, для якой характэрны спрошчаная марфалогія і адсутнасць мужчынскага і жаночага родаў. Усе анаталійскія мовы зафіксаваны ў пісьмовай форме (2 — 1 тысячагоддзі да н. э.).
Remove ads
Класіфікацыя
- Палайская падгрупа
- палайская мова†
- Хецкая падгрупа
- Лувійская падгрупа
- лувійская мова†
- лікійская мова†
- карыйская мова†
- мілійская мова†
- сідэцкая мова†
- пісідская мова†
Спасылкі
- МОВЫ CВЕТУ
- ПРАФЕСІЙНАЕ МАЎЛЕННЕ ГІСТОРЫКА: КАМУНІКАТЫЎНЫ АСПЕКТ(недаступная спасылка)
- Наталля Юсава, У святле Сталінскага вучэння пра мову і нацыю Архівавана 4 мая 2013.
- Language family may have Anatolian origins Language family may have Anatolian origins Архівавана 15 красавіка 2013.
- Craig Melchert, Historical Phonology of Anatolian
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
