Анатоль Іванавіч Мурашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Мурашка (29 красавіка 1927, в. Беразіно, Бягомльскі раён, Менская акруга18 сакавіка 1990) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік УАСГНІЛ (1982, у 1983—1986 — акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення).

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Мурашка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 красавіка 1927 года ў в. Беразіно (цяпер — Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1955), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1960).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1955—1957, кафедра будаўнічай механікі, асістэнт), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1961—1983, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1966 — загадчык лабараторыі пластмасс і шкломатэрыялаў), Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: прынцыпы і метады асушэння балот і пераўвільготненых зямель з выкарыстаннем палімерных і інш. матэрыялаў; праблемы прыродакарыстання.

Remove ads

Узнагароды

  • Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1974).

Бібліяграфія

  • Основы проектирования, расчетов и строительства горизонтального пластмассового дренажа в Белорусской ССР : автореферат диссертации … доктора технических наук : 06.531 / А. И. Мурашко. — Москва, 1971.
  • Исследование осадки торфяной залежи под влиянием ее осушения : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. И. Мурашко. — Минск, 1961.
  • Аб асяданні паверхні балот у часе / А. І. Мурашка // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—123.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads