Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў
вучоны-фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Аляксандравіч Афанасьеў (14 студзеня 1942, с. Малы Узень, Саратаўская вобласць, РСФСР — 19 снежня 2020) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2012).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага(1967). У 1967—1994 гадах — аспірант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. У 1994—1998 гадах — загадчык лабараторыі, з 1998 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2003 года — першы намеснік старшыні, з 2006 года — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Выканаў тэарэтычныя даследаванні па абарачэнні хвалевага фронту пры чатыроххвалевым змешванні і вымушаным рэзанансным рассейванні, рэзанансным ўзаемадзеянні магутнага лазернага выпраменьвання са шчыльнымі асяроддзямі і перабудоўваемым лазерам на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю. Прадказаў рэжымы гістэрэзіснага адлюстравання святла ад шчыльнага рэзананснага асяроддзя, якое праяўляе ўнутраную аптычную бістабільнасць, а таксама магчымасць істотнага зніжэння парогавага значэння канстанты дыполь-дыпольных узаемадзеянняў за кошт укладу ў палярызуемасць нерэзанансных пераходаў. Развіў тэорыю прасторава-часавай дынамікі сустрэчных лазерных пучкоў у перыядычна мадуліраваных нелінейных асяроддзях, якая паслужыў асновай стварэння вузкапалосных перабудоўваемых лазераў на фарбавальніках пікасекунднага дыяпазону.
Аўтар больш за 300 навуковых прац.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання».
Бібліяграфія
- Transient Regime of a Dynamic Distributed Feedback Laser: Theory and Numerical Analysis (with P.A.Apanasevich, M.V.Korol’kov) // IEEE. 1987. Vol.QE-23, № 5. P. 533—538.
- Multiconical emission at light counterpropagation in a resonant medium (with B.A.Samson) // Phys. Rev. A, 1996. Vol.53. P. 591.
- Оптические солитоны в плотных резонансных средах (совм. с Р. А. Власовым, А. Г. Черствым) // ЖЭТФ. 2000. Т.117, вып.3. С. 489—495.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads