Анатоль Аляксеевіч Саланіцын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Аляксеевіч Саланіцын (руск.: Анато́лий Алексе́евич Солони́цын; імя пры нараджэнні — Ота; 30 жніўня 1934, Багародск, Горкаўскі край — 11 чэрвеня 1982, Масква) — савецкі акцёр тэатра і кіно; заслужаны артыст РСФСР (1981).

Хуткія факты Анатоль Аляксеевіч Саланіцын, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння школы Саланіцын паступіў у будаўнічы тэхнікум. Атрымаўшы там спецыяльнасць слесара-інструментальшчыка, ён уладкаваўся на завод, але яго рабочая біяграфія працягнулася нядоўга, бо бацьку адправілі працаваць у Кіргізію, і сям’я перасялілася ў горад Фрунзэ. Там Саланіцын пачаў удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, чытаў вершы, выступаў з куплетамі.

У 1955 годзе Саланіцын адправіўся ў Маскву, дзе тройчы спрабаваў паступіць у ГІТІС. Быў прыняты ў Свярдлоўскі драматычны тэатр.

Скончыўшы вучобу ў студыі ў 1960 годзе, быў прыняты ў штат Свярдлоўскага драмтэатра. Тут ён сыграў масу роляў другога плана.

З 1960 па 1972 гады быў акцёрам у тэатрах Свярдлоўска, Мінска, Новасібірска, Таліна. З 1972 па 1976 гады выступаў у тэатры імя Ленсавета. Змяняў Свярдлоўск на Талін, каб сыграць у рэжысёра Арсенія Сагальчыка ў п’есе Леаніда Андрэева «Той, хто атрымлівае аплявухі». Пайшоў з Тэатра Ленсавета, калі Таркоўскі паклікаў яго ў Маскву граць Гамлета ў Ленкаме ў снежні 1976 года. На наступны год адбылася прэм’ера. Саланіцын застаўся незадаволены сваёй працай, а неўзабаве Іна Чурыкава, якая грала ў спектаклі Афелію, пайшла ў дэкрэтны адпачынак, і пастаноўку закрылі. Марк Захараў не знайшоў для Саланіцына роляў, і той цалкам пераключыўся на кіно. Роля Гамлета стала апошняй працай Саланіцына ў тэатры.

Remove ads

Фільмаграфія (выбраная)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  2. Anatoly Solonitsyn // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads