Анатоль Андрэевіч Люцко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Андрэевіч Люцко (4 жніўня 1952, Віцебск) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1979). Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 года. Працуе пераважна ў станковым жывапісе і графіцы.
Асноўныя творы: пейзажы «Ветраны дзень», «Віцебск», «Мой горад», «Лепель», «Ранішняе святло», «Парушэнне экалогіі»; кампазіцыі «Спрэчка», «Імправізацыя», «Яны ідуць», «Вяртанне», «Блакітнае імгненне», «Адраджэнне», «Датыкненне»; партрэты «Дзяўчына ў белым берэце», «Аўтапартрэт», «Партрэт дзяўчыны»; нацюрморт «Бэз».
Член Саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў Віцебску.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads