Анатоль Васілевіч Эфрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Васілевіч Эфрас (сапраўднае імя — Натан Ісаевіч Эфрас; 1925, Харкаў — 13 студзеня 1987, Масква) — савецкі рэжысёр тэатра і кіно, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).
Remove ads
Біяграфія
У 1943 годзе паступіў у акцёрскую студыю Ю. А. Завадскага пры Тэатры імя Массавета, які знаходзіўся ў той час у эвакуацыі; ў 1944 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт ГІТІСа, які скончыў ў 1950 годзе (майстэрня М. В. Пятрова і М. В. Кнебель). У 1951—1953 гадах Анатоль Эфрас набіраўся вопыту ў Разанскім драматычным тэатры. У 1954 годзе ён быў накіраваны ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка ў Цэнтральны дзіцячы тэатр, дзе сустрэўся са сваім інстытуцкім педагогам — звольненай з МХАТа Марыяй Кнебель, у 1963 годзе Эфрасу прапанавалі ўзначаліць Маскоўскі тэатр імя Ленінскага камсамола.
Акрамя тэатра, Анатоль Эфрас шмат працаваў на тэлебачанні, паставіў шэраг спектакляў, зняў некалькі тэлевізійных і нетэлевізійных фільмаў, у тым ліку «У чацвер і больш ніколі», які ўвайшоў у лік лепшых стужак савецкага інтэлектуальнага кіно. Самыя вядомыя тэлевізійныя спектаклі Эфраса — «Усяго некалькі слоў у гонар спадара дэ Мальера», з Юрыем Любімавым у ролі Мальера, і «Старонкі часопіса Пячорына» з Алегам Далем у галоўнай ролі.
Remove ads
Зноскі
- Э́ФРОС // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 снежня 2021.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads