Анатоль Георгіевіч Сафонаў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Георгіевіч Сафонаў (20 верасня 1919, в. Чартан — 24 чэрвеня 1944) — камандзір стралковай роты 1345-га стралковага палка (399-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт), старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Анатоль Георгіевіч Сафонаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Анатоль Георгіевіч Сафонаў нарадзіўся 20 верасня 1919 года ў вёсцы Чартан, цяпер Дуванскага раёна Башкірыі, у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Дуванской сямігодкі ў 1935 годзе паступаў у тэхнікум у горадзе Залатавуст, але не быў прыняты па прычыне ўзросту.

Працаваў падлікоўцам на Дуван-Мячэтлінскай МТС, затым рахункаводам. Сям’я вярнулася жыць у Чартан, і Анатоль паступіў на сушзавод рабочым. На заводзе быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі. Затым перайшоў у Дуванскую МТС бухгалтарам. Без адрыву ад працы. скончыў школу калгаснай моладзі. Пісаў вершы, іграў на баяне.

Дадаў сабе па дакументах 2 гады, каб патрапіць у войска. Таму ва ўзнагародным лісце стаіць год нараджэння — 1919-й. У кастрычніку 1939 года быў прызваны ў пагранічныя войскі на заходнюю мяжу. Служачы ў памежных войсках, Анатоль Сафонаў падае рапарт за рапартам з просьбай адправіць яго ў раён баявых дзеянняў на фінскую вайну. Але не паспеў.

Як выдатніка памежнай службы Анатоля накіравалі вучыцца ў вучылішча ў Маскву, там і застала яго вайна.

З верасня 1942 года Сафонаў служыў у 2-й мотастралковай дывізіі ў Маскве, з жніўня 1942 года прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Падмаскоўі і быў паранены.

Пасля лячэння знаходзіцца на службе ў войсках НКВД, у якасці камандзіра ўзвода 7-га мотастралковага палка 2-й мотастралковай дывізіі асаблівага прызначэння.

З красавіка 1944 года ён атрымлівае прызначэнне на Беларускі фронт. Вызначыўся 24 чэрвеня 1944 года пры пераправе войскаў праз раку Друць.

Загінуў 24 чэрвеня 1944 года, пахаваны ў вёсцы Заполле, Рагачоўскага раёна, Гомельскай вобласці БССР.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».
  2. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа».

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads