Анатоль Пятровіч Жураўлёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Пятровіч Жураўлёў (6 лістапада 1963, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, дзе вучыўся на вядомым мастацка-графічным факультэте. Удзельнік выстаў з 1988 года. Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. Уваходзіць у суполку мастакоў «Аршыца»[1]. З'яўляецца аўтарам ідэі і першым куратарам доўгатэрміновага міжнароднага арт-праекту «Калегіум», арганізаванага у 2009 годзе ў адкрытых пасля рэстаўрацыі залах старажытнага Аршанскага калегіума езуітаў[2].
Удзельнік міжнароднага пленэру жывапісу ў г. Перник, Балгарыя. Удзельнічае у міжнародных мастацкіх форумах у Расіі, Беларусі, Германіі, ЗША.
Творы мастака знаходзяцца ў фондавых сходах Установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» і экспазіцыі Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, у Мастацкай галерэі Полацка, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Карціннай галерэі Вязьмы, а гэтак жа ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.
Remove ads
Удзел у выстаўках з 2008 па 2013 гады:
- 2008 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Цэнтры сучаснага мастацтва, Віцебск
- 2008 — I Рэспубліканская біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Мінск
- 2009 — персанальная выстаўка ў Мастацкай галерэі Полацка
- 2009 — «Беларускае аддзяленне 53 Венецыянскай біенале жывапісу», Мінск
- 2010 — «Тэрыторыя абстракцыі» ў Галерэі «Нагорная», Масква
- 2010 — Персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка
- 2010 — Выстаўка па выніках Міжнароднага пленэру «Art-ego», Полацк
- 2010 — Выстаўка «Абстрактны свет — Рэальны свет» у Дзяржаўным дарвінаўскай музеі, Масква
- 2010 — Персанальныя выстаўкі ў г. Бад Рейхбург, г. Локкум (Германія)
- 2012 — выстаўка «Усход-Захад. Час падарожжаў» ў Цэнтральным Доме мастака, Масква
- 2012 — I Беларуская трыенале сучаснага мастацтва, Мінск
- 2012 — Выстаўка краін СНД «Мастацтва нацый» у Цэнтральным Доме мастака, Масква
- 2009 — 2013 — Міжнародны штогадовы мастацкі праект «Калегіюм» у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
- 2013 — выстаўка «Экалогія мастацтва» ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Сусвет Жураўля» у Музеі сучаснага мастацтва, Мінск
- 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыка, Орша
- 2013 — персанальная выстаўка «Далягляды» ў Палацы мастацтва, Мінск[3]
Remove ads
Узнагароды
Галерэя
- Адкрыццё персанальнай юбілейнай выстаўкі Анатоля Жураўлёва «Далягляды» ў Палацы мастацтва 6 лістапада 2013 года.
- Уступнае слова старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы
- Уступнае слова мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкльштэйн
- Мастак с сям'ёй, Ларысай Фінкльштэйн і мастачкай Кацярынай Сумаравай
Зноскі
- Міхась Цыбульскі «Калегіум». Аршанскі выставачны праект(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 27 снежня 2014.
- Культурнае жыццё Оршы. Анатоль Жураўлёў(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads