Анатоль Пятровіч Селязнёў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Пятровіч Селязнёў[1] (руск.: Анатолий Петрович Селезнёв; 29 студзеня 1923 — 19 кастрычніка 1993) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Хуткія факты Анатоль Пятровіч Селязнёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ярушнікавы Кацельніцкага павета Вяцкай губерні (у сучасным Кацельніцкім раёне Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу. У 1936 годзе разам з бацькамі пераехаў у Ніжні Тагіл, дзе скончыў 9 класаў. У Чырвонай Арміі з 1 студзеня 1942 года. Скончыў Камышлоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі з лютага 1944 года. Камандзір узвода 766-га стралковага палка (217-я стралковая дывізія, 48-я армія, 1-ы Беларускі фронт). Вызначыўся дзейнічаючы ў складзе дэсантнай групы, 3 ліпеня 1944 года ў баі за вёску Узляны Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты, адбіў 6 контратак ворага і вызваліў вёску.

У 1947 годзе капітан Селязнёў звольнены ў запас. Жыў у Ніжнім Тагіле. Скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў адвакатам у Свярдлоўскай абласной калегіі адвакатаў, у юрыдычнай кансультацыі ў Ніжнім Тагіле. Памёр 19 кастрычніка 1993 года[2]. Пахаваны ў Ніжнім Тагіле на Вісімскіх могілках[2].

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

  • Мемарыяльная дошка ў Ніжнім Тагіле.
  • Імя А. П. Селязнёва ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў парку ў горадзе Кіраў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads