Анатоль Рыгоравіч Горб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Рыгоравіч Горб (4 сакавіка 1947, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Анатоль Рыгоравіч Горб, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Белдзяржпраекце старшым архітэктарам, з 1975 года — кіраўніком групы і брыгады архітэктараў у Белкамунпраекце, з 1977 года — кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): забудова набярэжнай К. Лібкнехта ў Мазыры (1973), генплан навуковага цэнтра ў Мінску (1975), комплекс скурна-венералагічнага і супрацьтуберкулёзнага дыспансера ў Брэсце (1983, 1985), серыя жылых дамоў і блок-секцый для малых і гістарычных гарадоў Беларусі (1984, з Л. В. Маскалевічам), санаторый у курорце «Рагачоў» (1987, з С. С. Івановым).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1985), дыпломам II ступені на Усесаюзным аглядзе-конкурсе дыпломных праектаў архітэктурнай спецыяльнасці (1970), 1-я прэмія (медаль і дыплом) за лепшы праект года СА СССР (1984), 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за забудову комплексу ўніверсітэта ва Ульянаўску (1986, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads