Анвар Ібрагім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анвар бін Ібрагім (малайск.: Dato' Seri Anwar bin Ibrahim; нар. 10 жніўня 1947, Чэрок-Ток-Кун, Пінанг) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Малайзіі, 10-ы прэм’ер-міністр Малайзіі з 2022 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і дзяржаўнага служачага. Бацька Ібрагім Абдул Рахман быў членам парламента і парламенцкім сакратаром міністэрства аховы здароўя. Маці Чэ Ян Хусейн — актыўная дзяячка жаночай арганізацыі АМНА. Выпускнік Універсітэта Малая (1972).
Сваю палітычную кар’еру пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. З 1968 па 1971 год ён быў прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі студэнтаў-мусульман Малайзіі (малайск.: Persatuan Kebangsaan Pelajar Islam Malaysia — PKPIM), а таксама актыўным членам Таварыства малайскай мовы Універсітэта Малая. У 1974—1982 гг. узначальваў створаную ім арганізацыю «Маладое пакаленне мусульман Малайзіі» (малайск.: Angkatan Belia Islam Malaysia — ABIM), якая прымыкала да Ісламскай партыі. У 1974—1976 гадах знаходзіўся ў зняволенні на падставе Закона аб унутранай бяспецы за арганізацыю студэнцкіх пратэстаў супраць галечы і голаду. У лістападзе 2022 г. абраны прэм’ер-міністрам Малайзіі.
Remove ads
Зноскі
- Moredock J. Anwar Ibrahim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Anwar Ibrahim // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.todayonline.com/world/asia/anwars-father-dies Праверана 14 снежня 2022.
- https://www.ghgossip.com/anwar-ibrahim-bio-age-career-wife/ Праверана 14 снежня 2022.
- https://www.utusan.com.my/premium/2020/07/saya-gembira-dengan-kerjaya-anak-anak/ Праверана 14 снежня 2022.
- Moredock J. Anwar Ibrahim // Encyclopædia Britannica Праверана 14 снежня 2022.
- https://londonspeakerbureau.com/speaker-profile/anwar-ibrahim/ Праверана 14 снежня 2022.
- https://ecentral.my/anwar-ibrahim-perdana-menteri-malaysia-ke-10/ Праверана 14 снежня 2022.
- https://www.astroawani.com/berita-politik/empat-bekas-pelajar-mckk-barisi-kabinet-anwar-394838 Праверана 14 снежня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads