Англійская рэвалюцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Англійская рэвалюцыя
Remove ads

Англійская рэвалюцыя XVII стагоддзя (вядомая таксама як Англійская грамадзянская вайна; англ.: English Civil War; ў савецкай гістарыяграфіі Англійская буржуазная рэвалюцыя) — працэс пераходу ў Англіі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай, пры якой улада караля абмежаваная ўладай парламента, а таксама гарантаваныя грамадзянскія свабоды.

Хуткія факты Англійская рэвалюцыя, Месцазнаходжанне ...

Рэвалюцыя прыняла форму канфлікту выканаўчай і заканадаўчай уладаў (кароль супраць парламента), што перарасло ў грамадзянскую вайну, а таксама ў форму рэлігійнай вайны паміж англіканамі і пурытанамі. У Англійскай рэвалюцыі быў заўважаны, хоць гуляў і другарадную ролю, таксама элемент нацыянальнай барацьбы (паміж англічанамі, шатландцамі і ірландцамі).

Remove ads

Тэрміналогія

Тэрмін «Англійская грамадзянская вайна» з’яўляецца агульнавядомай назвай рэвалюцыі, аднак гісторыкі часта падзяляюць яе на 2 ці 3 розныя вайны. Нягледзячы на тое, што паняцце апісвае падзеі, якія адбываліся ў Англіі, канфлікт таксама ўключаў у сябе войны супраць Шатландыі і Ірландыі і іх грамадзянскія войны.

У адрозненне ад іншых грамадзянскіх войнаў у Англіі, па сутнасці ўяўляюць сабой барацьбу за ўладу, гэтая вайна закранала яшчэ і сам лад кіравання ў Брытаніі і Ірландыі.

Remove ads

Грамадзянская вайна

Пачатак вайны

Thumb
Карта тэрыторый пад кантролем парламентарыяў (зялёны) і раялістаў (чырвоны)

Вялікая колькасць раялістаў далучылася да войска караля. У той час прадстаўнікі вышэйшых саслоўяў з дзяцінства былі навучаны ездзіць конна, што было вялікай перавагай для караля, пад чыім камандаваннем апынулася моцная кавалерыя.

У кастрычніку 1642 года а Карл I і яго войскі накіраваліся да Лондана. Пляменнік караля, Прынц Руперт, быў прызначаны галоўнакамандуючым кавалерыяй. Нягледзячы на тое, што прынцу было ўсяго дваццаць тры, ён ужо набыў вялікі вопыт у бітвах за галандцаў. Прынц Руперт навучыў кавалерыю тактыцы, якой ён сам вывучыўся ў Швецыі. Тактыка ўключала ў сябе зшыбку з ворагам на поўным скаку, і коні трымаліся бок аб бок да самага сутыкнення.

Олівер Кромвель

Thumb
Олівер Кромвель

На першых стадыях вайны ў парламенцкага войска быў велізарны недахоп. Большасць салдат ніколі не ваявалі і не трымалі зброі ў руках. Пры нападзе кавалерыі прынца Руперта яны часта ўцякалі з поля бою. Адзін з афіцэраў парламенцкай арміі, Олівер Кромвель, звярнуў увагу на варожую кавалерыю. Нягледзячы на тое што ў яго не было ваеннай адукацыі, яго вопыт землеўладальніка дазваляў яму разбірацца ў канях. Ён быў перакананы, што стварыўшы добра дысцыплінаванае войска, ён зможа атрымаць перамогу над каралеўскай кавалерыяй.

Кромвель ведаў, што піканосцы, узброеныя 5-метровымі пікамі, маглі даць добры адпор «кавалерам». Ён таксама заўважыў, што кавалерыя Руперта была дрэнна дысцыплінавана і, атакуючы, кожны вершнік нападаў на індывідуальную цэль. Кромвель тады навучыў сваіх вершнікаў не рассыпацца пры нападзе і трымацца разам. Яго кавалерыя прыняла ўдзел у баі пры Марстон-Муры ў Ёркшыры месца ў ліпені 1644 года. У выніку перамогі пры Марстон-Муры ўвесь поўнач Англіі апынуўся ва ўладзе парламента.

Армія новага ўзору

Бітва пры Нэсбі

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads