Андаманскае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андаманскае мора — паўзамкнёнае мора Індыйскага акіяна, паміж паўастравамі Індакітай і Малака, востравам Суматра, ланцугом Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў.
- плошча мора каля 602 тыс. км²
- аб’ём вады складае каля 660 тыс. км³
- сярэдняя глыбіня 1 043 м
- максімальная глыбіня 4 507 м
- салёнасць ад 20 да 34,5 ‰

Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Ападкі — болей 3 000 мм у год. Тэмпература вады складае ад 26 °C да 30 °C. Прылівы ў затоках даходзяць да 7,2 м. Вядзецца актыўная лоўля тунца. У мора ўпадаюць наступныя рэкі: Іравадзі і Салуін. Асноўныя парты: Рангун, Пенанг, Пхукет і Белаван.
У снежні 2004 года ў моры адбылося землетрасенне, якое выклікала моцнае цунамі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
