Анджэй Лепер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анджэй Збігнеў Лепер (польск.: Andrzej Zbigniew Lepper; [ˈandʐɛj ˈzbʲigɲɛf ˈlɛp:ɛr]; 13 чэрвеня 1954, Ставенцына, Паморскае ваяводства — 5 жніўня 2011, Варшава) — польскі палітык, заснавальнік і лідар партыі «Самаабарона», віцэ-прэм'ер і міністр сельскай гаспадаркі ў 2006-2007.
Займаўся сельскай гаспадаркай, але ў канцы 80-х — пачатку 90-х фінансавае становішча значна пагоршылася, і Лепер узначаліў сялянскія дэманстрацыі супраць пагаршэння ўмоў жыцця і гаспарадання. У 1989 годзе заснаваў прафсаюз «Самаабарона», а ў 1992 годзе — аднайменную партыю папулісцкай скіраванасці. У 1995, 2000, 2005 і 2010 удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, у 2005 годзе заняў трэцяе месца (атрымаў 2 259 094 ці 15,11% галасоў). У 2001-2007 — дэпутат Сейма. У 2006 годзе ўвайшоў у кансерватыўную кіруючую кааліцыю братоў Качыньскіх, займаў пасаду віцэ-прэм'ера і міністра сельскай гаспадаркі, аднак праз год кааліцыя развалілася. У 2007 годзе не быў пераабраны ў Сейм.
Павесіўся 5 жніўня 2011 года ў варшаўскім офісе партыі[5].
Remove ads
Зноскі
- Andrzej Lepper // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #124215866 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads