Андрэй Аляксандравіч Дзячэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Аляксандравіч Дзячэнка
Remove ads

Андрэй Аляксандравіч Дзячэнка (руск.: Андрей Александрович Дьяченко; нар. 14 чэрвеня 1982) — расійскі ваенны лётчык 1-га класа, маёр, Герой Расійскай Федэрацыі[1].

Хуткія факты Андрэй Аляксандравіч Дзячэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Андрэй Дзячэнка нарадзіўся ў Зімавнікоўскім раёне Растоўскай вобласці. Пасля заканчэння лётнага вучылішча праходзіў службу на лётных пасадах у ВПС[2]. Служыў у 611-м знішчальным авіяцыйнай палку.

З 2015 года ўдзельнічаў у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі[1][2].

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 16 сакавіка 2016 года Дзячэнка, будучы намеснікам камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 47-га змешанага авіяцыйнага палка 105-й гвардзейскай змешанай авіяцыйнай дывізіі 6-й арміі ВПС і СПА, за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, ганараваны звання Героя Расійскай Федэрацыі[1].

Працягнуў службу ў расійскай арміі. У 2021 годзе — слухач каманднага факультэта Ваенна-паветранай акадэміі імя прафесара Жукоўскага і Гагарына (Варонеж)[3].

Remove ads

Узнагароды

  • Медаль «Залатая Зорка» № 1054;
  • Медаль «За вайсковую доблесць» 2 ступені;
  • Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» 1 ступені;
  • Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені;
  • Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» 3 ступені;
  • Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі».

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads