Андрэй Аляксандравіч Радаман

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Аляксандравіч Радаман
Remove ads

Андрэй Аляксандравіч Радаман (нар. 2 студзеня 1971, Мінск) — беларускі гісторык, вывучае гісторыю права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Падпалкоўнік міліцыі ў запасе.

Хуткія факты Андрэй Аляксандравіч Радаман, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1971 года ў Мінску. Бацька — Аляксандр Міхайлавіч Радаман, нарадзіўся на хутары каля Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў канцы чэрвеня 1943 года (у пашпарце памылкова — 01.06.1942), урач-стаматолаг-артапед. Маці — Галіна Іванаўна Радаман (Кладкевіч), нарадзілася 23 ліпеня 1950 года (у пашпарце памылкова — 05.08.1950) у Бабчыне Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, настаўніца пачатковых класаў і гісторыі, метадыст Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі[4]. Скончыў сярэднюю школу № 78 Мінска (1978—1988) з срэбным медалём у чэрвені 1988 года[5].

Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях «гісторыя і правазнаўства», «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны» (1988—1993). У перыяд студэнцтва летам 1990 года ў складзе будаўнічага студэнцкага атрада «Нашчадкі» прымаў удзел у археалагічных раскопках у Лоску Валожынскага раёна пад кіраўніцтвам Генадзя Сагановіча і Юрыя Бохана. З лістапада 1990 да мая 1991 года прыняў удзел у шэрагу арганізацыйна-дзейных гульняў і метадалагічных семінараў, арганізаваных Школай культурнай палітыкі пад кіраўніцтвам Пятра Шчадравіцкага[ru]. У 1992 годзе ў складзе каманды МДПІ імя А. М. Горкага стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па педагогіцы і псіхалогіі сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якая праводзілася ў Віцебску. Пераддыпломную практыку праходзіў у СШ № 65 Мінска пад кіраўніцтвам Анатолія Васільевіча Ягорава. Абараніў дыпломную работу пра Статут ВКЛ 1588 года пад кіраўніцтвам к. юр. н. Леакадыі Мікалаеўны Малчадскай. Скончыў інстытут з адзнакай у 1993 годзе па спецыяльнасці «гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны».

Пасля сканчэння інстытута працягваў навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці 07.00.02 — «Айчынная гісторыя» (1993—1995) пад кіраўніцтвам д. г. н. прафесара Віталя Фаміна.

З 1 кастрычніка 2021 да 30 верасня 2025 года праходзіў навучанне ў Доктарскай школе Беластоцкага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара габілітаванага прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Караля Лапатэцкага[6][7][8].

Remove ads

Сям’я

Жанаты з 17 ліпеня 1993 года. Мае двух сыноў.

Працоўная дзейнасць

Працоўную дзейнасць распачаў у час навучання ў сярэдняй школе. З 30 чэрвеня па 5 жніўня 1986 года працаваў аператарам вылічальных машын на заводзе «Транзістар» вытворчага аб’яднання «Інтэграл». З верасня 1986 г. па май 1988 г. навучаўся ў вучэбна-вытворчым камбінаце Савецкага раёна г. Мінска. Праходзіў вытворчую практыку як слесар-зборшчык радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў на Мінскім вытворчым аб’яднанні імя У. І. Леніна. У 1988 годзе атрымаў I-ы разрад па спецыяльнасці слесара-зборшчыка радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў. У перыяд студэнцтва, у маі-кастрычніку 1989, маі-чэрвені 1990 і маі-верасені 1991 гадоў, працаваў завадатарам у «Артэку» (Гурзуф, Крым). Пасля сканчэння педагагічнага інстытута два гады па сумяшчальніцтве працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў сярэдніх школах № 147, № 173 і № 42 Мінска. З 15 верасня 1995 года да жніўня 1998 — выкладчык кафедры тэорыі права і гісторыі Акадэміі міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1996—2016 гадах служыў у органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Падпалкоўнік міліцыі запасу.

З 14 жніўня 1998 года — выкладчык, з 24 кастрычніка 2003 да 14 кастрычніка 2016 — старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права[9] Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. За час выкладання забяспечваў правядзенне ўсіх відаў навучальных заняткаў па тэорыі дзяржавы і права, беларусазнаўстве, гісторыі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права славянскіх народаў, гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі. Суаўтар тыпавых вучэбных праграм і навучальных праграм па гісторыі дзяржавы і права Беларусі, гісторыі дзяржавы і права замежных краін. Як навуковы кіраўнік падрыхтаваў да ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых работ тры работы, дзве з якіх атрымалі дыпломы I катэгорыі (РК НДРС-2009, секцыя «Філасофія, сацыялогія, гісторыя. Гісторыя Беларусі і праблемы ўзаемадзеяння цывілізацый»; РК НДРС-2010, секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»), адна — дыплом III катэгорыі (РК НДРС-2008 секцыя «Юрыспрудэнцыя. Паліталогія. Дзяржаўнае кіраванне»). З 2007 па 2016 гг. выкладаў тэму «Рэтраспектыўны аналіз праблемы гандлю людзьмі» ў Міжнародным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі[10]. З сакавіка 2000 да сакавіка 2002 года — навуковы супрацоўнік сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францішка Скарыны (па сумяшчальніцтве). Выкладаў тэорыю і гісторыю дзяржавы і права ў шэрагу прыватных вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска (па сумяшчальніцтве). З жніўня 2016 да студзеня 2017 года навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ (па сумяшчальніцтве).

З 20 студзеня 2017 да 31 сакавіка 2018 — навуковы супрацоўнік кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

З 1 лістапада 2018 да 31 снежня 2020 — навуковы супрацоўнік аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі вырабаў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі 24 лістапада 2020 года атрымаў паведамленне адміністрацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пра непрацягненне кантракта[11][12][13][14].

З лютага 2022 да верасня 2023 года працаваў у аддзеле крыніцазнаўчых даследаванняў і выдання гістарычных крыніц Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук.

Remove ads

Грамадзянская дзейнасць

Thumb
Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM. «Ідэя X». Эфір 22.10.2020, запіс 19.10.2020

Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» (2019—2020)[15][16]. У ноч з 12 на 13 жніўня 2020 года ў перыяд пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Леаніда Бяды ў раёне ўніверсама «Рыга» і быў збіты ў Савецкім РУУС Мінска[17][18][19][20]. Пратакол затрымання і пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, якія былі складзеныя участковым інспектарам ГАМ Савецкага РУУС старшым лейтэнантам міліцыі Сяргеем Віктаравічам Нікіценкам, не падпісаў, бо лічыў іх сфальсіфікаванымі і не меў магчымасці прачытаць іх ноччу на пляцы РУУС без акуляраў. Утрымліваўся ў ІЧУ Мінгарвыканкама (1-ы завулак Акрэсціна 36), адкуль быў выпушчаны пад падпіску без суда а 01:50 14 жніўня 2020 года.[21] Адміністрацыйны працэс па яго справе прыпыняўся 7 кастрычніка і толькі 20 кастрычніка 2020 года на падставе ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) Рэспублікі Беларусь суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Аляксандравіч Воўк[22] пастанавіў падвергнуць Андрэя Радамана адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа на карысць дзяржавы ў памеры 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў 01:30 13 жніўня 2020 года па адрасе Лагойскі тракт, 37. На судзе А. Радаман адмаўляў сам факт здзяйснення ім супрацьпраўнага дзеяння. Старшы участковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Савецкага РУУС Мінска маёр міліцыі Вадзім Уладзіміравіч Смолік, які фігураваў у матэрыялах адміністрацыйнай справы як сведка ўдзелу А. Радамана ў мітынгу на Лагойскім тракце, на пасяджэнне суда не з’явіўся ў сувязі з тым, што нёс сутачнае дзяжурства. 7 снежня 2020 года скаргу на пастанову суда Савецкага раёна ад 20.10.2020 года па яго справе разглядаў Мінскі гарадскі суд. Суддзя Анастасія Паўлаўна Папко пастанавіла пастанову суддзі суда Савецкага раёна Мінска ад 20.10.2020 года адносна А. А. Радамана пакінуць без змены, а скаргу — без задавальнення.

Неаднаразова выказваўся ў СМІ пра сваю грамадзянскую пазіцыю[23][24][25][26][27][28][29].

11 жніўня 2020 года падпісаў Зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі.[30]

Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча».[31]

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У спіс яго навуковых зацікаўленасцей уваходзяць: палітычная гісторыя ранняга Новага часу; гісторыя дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай абодвух народаў (Каралеўства Польскага і ВКЛ); гісторыя мясцовага самакіравання ВКЛ і Беларусі, парламенцкіх інстытутаў і парламенцкага права; прасапаграфія, генеалогія і сфрагістыка палітычнай эліты ВКЛ XV—XVIII ст.; гісторыя праваахоўных органаў Беларусі.

З 2000 года ўдзельнік распрацоўкі шэрагу навуковых праектаў, прафінансаваных Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: Г 99-325 «Гістарычныя асновы развіцця інстытутаў парламентарызму ў Беларусі ў XVI—XVIII стст.» (2000—2002, кіраўнік к.ю.н. Г. В. Дзербіна), Г 06М-212 «Пратэкцыянізм як форма сацыяльных і палітычных паводзін у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі» (2006—2008, кіраўнік к.г.н. У. А. Падалінскі), № Г12 МС-018 «Паслы ад ВКЛ на соймы Рэчы Паспалітай (1569—1793 гг.)​» (2012—2014, конкурс «Навука МС [міжнароднае супрацоўніцтва]», кіраўнікі к.г.н. А. Мацук, праф. А. Рахуба, вядучыя арганізацыі — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси , Інстытут гісторыі ПАН). У 2009 годзе ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006—2010 гады «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» (кіраўнік — д.г.н. акадэмік сакратар НАН Беларусі А. А. Каваленя), прыняў удзел у падрыхтоўцы і публікацыі выдання «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час».

З 2009 года ўдзельнік некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам праф. Генрыка Люлевіча[pl] (1950—2019), праф. Анджэя Рахубы i прафесара Беластоцкага ўніверсітэта Караля Лапатэцкага. Сярод іх праекты па выданні спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковыя праекты па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) i полацкага соймікаў (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012; NPRH nr 11H 20 0318 88). Для рэалізацыі пастаўленых у рамках названых праектаў задач, працаваў у архівах і аддзелах рукапісаў бібліятэк Берліна, Дрэздэна, Варшавы, Вены, Вільні (Вільнюса), Вроцлава, Гданьска, Граца, Гродна, Кіева, Кракава, Курніка, Любліна, Масквы, Мінска, Парыжа, Познані, Санкт-Пецярбургу, Стакгольма, Торуні і інш.

Прыняў непасрэдны ўдзел больш чым у 60 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, сімпозіумах і кангрэсах, а таксама неаднаразова выступаў на пасяджэннях міжнародных круглых сталоў па гістарычнай і гісторыка-прававой праблематыцы ў Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне і Швецыі.

Сябра рэдакцыйных рад навуковых выданняў «Герольд Litherland»[32] (Гродна-Мінск) і «Rocznik Lituanistyczny»[33] (Варшава). У 1995—1998 гадах — сябра рэдакцыі Беларускага гістарычнага агляду.

З 2023 года — сябра суполкі літуаністычных даследаванняў у Інстытуце гісторыі ПАН[34].

Сябра Літуаністычнай камісіі пры Камітэце гістарычных навук Польскай акадэміі навук (2024)[35].

Сябра аргкамітэта па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча (2023—2025)[36][37].

Аўтар больш за 80 навуковых работ[38], а таксама шэрагу артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі, Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае»[39].

Стажыроўкі

  • 2002 год — Ягелонскі ўніверсітэт, стажыроўка на кафедрах гісторыі права Польшчы юрыдычнага факультэта і гісторыі Ранняга Новага часу гістарычнага факультэта па стыпендыі Фонду каралевы Ядвігі.
  • 2010 год — Варшаўскі ўніверсітэт, стажыроўка на кафедры гісторыі права Польшчы Інстытута гісторыі права факультэта права і адміністрацыі па навуковай стыпендыі Польскага камітэта па справах ЮНЕСКА.
  • 2018 год — Варшаўскі ўніверсітэт, стажыроўка на кафедры гісторыі Ранняга Новага часу Гістарычнага інстытута па навуковай стыпендыі Польскага камітэта па справах ЮНЕСКА.
  • 2019 год — Акадэмія навук Літвы, навуковая стажыроўка ў рамках міжакадэмічнага абмену ў Інстытуце гісторыі Літвы.
  • 2021 год — Інстытут гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля[pl] Польскай акадэміі навук, Нямецкі гістарычны інстытут у Варшаве[40], даследніцкая навуковая стажыроўка на 11 месяцаў (люты-снежань)[41][42][43][44][45].

Калектыўныя манаграфіі

Навукова-даведачныя выданні (ў суаўтарстве)

Вучэбная літаратура (у суаўтарстве)

  • История органов внутренних дел Беларуси: хрестоматия] / Министерство внутренних дел Республики Беларусь, Академия МВД; сост. А. Ф. Вишневский [и ин.]. Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2009.
  • История органов внутренних дел Беларуси: [курс лекций для вузов] / А. Ф. Вишневский [и др.] под ред. А. Ф. Вишневского; Министерство внутренних дел Республики Беларусь; Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2010.
  • История органов внутренних дел Беларуси: учеб. пособие для учреждений высшего образования] / А. В. Вениосов [и др.]; под общ. ред. В. А. Данилова, А. С. Жмуровского; учреждение образования «Акад. М-ва внутрен. дел Респ. Беларусь». Минск: Академия МВД Республики Беларусь, 2015.

Выбраныя навуковыя артыкулы і публікацыі крыніц

Паводле Google Scholar[47]:

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Памятны медаль «80 год міліцыі Беларусі».
  • Юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі».
  • Памятны знак «70 год міліцыі Мінскай вобласці».
  • Нагрудны знак «За адзнаку».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads